Калядная казка
6 студзеня вучні сталі ўдзельнікамі клубнага занятку “Калядная казка”, мэтай якога стала знаёмства са старажытнымі традыцыямі святкавання Каляд.
У ходзе мерапрыемства вучні ладзілі калядныя гульні “Хто першы?”, “Змейка”, “Ноеў каўчэг”, “Падарункі мудрацоў”, чыталі калядкі-прывітанні, адгадвалі загадкі, збіралі калядныя словы, распавядалі аб святкаванні Каляд у сваіх сем’ях.
Клубны занятак садзейнічаў пашырэнню ведаў аб культурнай спадчыне беларусаў.