Этнаграфічная замалёўка “Каціся, яечка, ды з узгорачка”
15 красавіка, напярэдадні Вялікадня, вучні сталі ўдзельнікамі этнаграфічнай замалёўкі “Каціся, яечка, ды з узгорачка”, у ходзе якой пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення, значэннем і сімваламі свята Вялікадня. Даведаліся аб крашанках і пісанках, асаблівасцях і патрабаваннях іх упрыгожання, паспрабавалі сябе ў ролі майстроў роспісу Велікодных яек.