Майстэрня Дзеда Мароза
24 снежня ў школе працавала майстэрня Дзеда Мароза. Вучні з захапленнем удзельнічалі ў вырабе навагодніх упрыгожанняў: гірлянд, выцінанак, сняжынак.
У выніку такой працы атрымаліся прыгожа, з навагоднім каларытам аформленыя класы-кабінеты, калідоры.
Работа ў майстэрні садзейнічала выхаванню эстэтычнага густу.