Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

01.12.16

Акцыя "Адкрыйце сэрца для дабрыні"

Акцыя “Адкрыйце сэрца для дабрыні”

З 22 лістапада па 30 лістапада вучні пачатковай школы сталі ўдзельнікамі акцыі “Адкрыйце сэрца для дабрыні”, прымеркаванай да Сусветнага дня інвалідаў.

У ходзе акцыі вучні пад кіраўніцтвам настаўнікаў майстравалі для дзяцей-інвалідаў Гарадзішчанскага дома-інтэрната  цацкі, сувеніры, быў арганізаваны збор канцылярскіх тавараў.  Заключным мерапрыемствам акцыі  стала адзіная класная гадзіна “Адкрыйце сэрца для дабрыні” для вучняў 2-4 класаў, у ходзе якой рабяты сфарміравалі ўяўленне  аб дзецях-інвалідах, пазнаёміліся з іх праблемамі, выказвалі словы-пажаданні хворым дзецям.

Мерапрыемствы акцыі выхоўвалі пачуццё міласэрнасці, гуманізму, адкрытасці да праблем іншых дзяцёй.  Вучні ўсвядомілі здароўе як галоўную каштоўнасць чалавечага жыцця.

Раздзелы сайта