Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

23.05.16

"Ён любіў гэта неба"

“Ён любіў гэта неба”

У яго было чатырнаццаць секунд, каб зрабіць выбар паміж жыццём і смерцю. Гэтыя чатырнаццаць секунд сталі высокімі імгненнямі подзвіга ў імя выратавання жыццяў другіх людзей. Лётчыку Уладзіміру Карвату ўдалося адвесці палаючы знішчальнік-перахватчык СУ-27 ад вёсак Арабаўшчына і Вялікія Гацішчы.

23 мая вучні школы прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме “Ён любіў гэта неба”, гасцямі якога сталі саслужыўцы першага Героя Рэспублікі Беларусь У.М. Карвата,  старшыня  Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта, прадстаўнікі органаў мясцовай улады, кадэты ДУА “Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча”, вучні ДУА “ Сярэдняя школа № 8 г. Брэста”,  “Калпеніцкая базавая школа”, выхаванцы Арабаўшчынскага дзіцячага сада, мясцовыя жыхары.

Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да мемарыяльнай кампазіцыі ў цэнтры вёскі Арабаўшчына і на месцы гібелі лётчыка.

Па традыцыі вучні школы былі прыняты ў рады ГА “БРПА”, ГА “БРСМ”. Удзельнікам мітынгу работнікі культуры падрыхтавалі тэматычную канцэртную праграму.

Дадзенае мерапрыемства садзейнічала выхаванню патрыятызму, любові і адданасці любімай справе. 

Раздзелы сайта