Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

09.05.16

Мы ў памяці захоўваем імёны герояў

“Мы ў памяці захоўваем імёны герояў”

З 2 мая па 9 мая ў школе праходзілі мерапрыемствы дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Мы ў памяці захоўваем імёны герояў”: класныя і інфармацыйныя гадзіны вызначанай тэматыкі, адзіны ўрок, прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. 9 мая каля помніка “Смуткуючая маці” ў вёсцы Калдычэва вучні ўдзельнічалі ў літаратурна-музычнай кампазіцыі да Дня Перамогі “Яны адстаялі вайну…”, віншавалі ветэрана вайны Сераду Канстанціна Уладзіміравіча, былога настаўніка школы.

З днём святочным Перамогі

Наш шаноўны ветэран!

Сяброў тваіх няма ўжо многіх,

Ды шмат яшчэ душэўных ран.

Няхай бясконцым будзе шчасце –

Гарыць агеньчык у акне.

Унукаў шмат – у кожнай хаце

З усмешкай людзям і вясне.

Раздзелы сайта