Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

19.02.16

Метадычнае аб'яднанне настаўнікаў музыкі

Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў музыкі

19 лютага на базе школы адбылося метадычнае аб’яднанне настаўнікаў музыкі. Вучні пачатковых класаў пад кіраўніцтвам настаўніка музыкі школы Крывашэя Людмілы Іванаўны падрыхтавалі свята “Гуканне вясны”.

Мэтай метадычнага аб’яднання было пазнаёміць вучняў са святам “Гуканне вясны”, вучыць дзяцей спяваць каляндарна-абрадавыя песні без інструментальнага суправаджэння; развіваць гукавысотны, рытмічны, абрадавы, дынамічны слых; фарміраваць вакальна-харавыя навыкі, выразнасць музычна-рытмічных і танцавальных рухаў.

Мерапрыемства выхоўвала эмацыянальную чуласць да музыкі рознага характару, жаданне ўдзельнічаць у выкананні беларускіх народных песень, вершаў, гульняў, танцаў; прывівала любоў да роднай мовы, Радзімы, народнай спадчыны.

Раздзелы сайта