Да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі
6 лістапада для вучняў 5-9 класаў класныя кіраўнікі падрыхтавалі і правялі адзіны дзень інфармавання “Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі” (інфарм-дайджэст). У ходзе інфармацыйнай гадзіны вучні паглыбілі свае веды аб падзеях 1917 года, перадумовах і выніках Кастрычніцкай рэвалюцыі, сістэматызавалі веды па сусветнай гісторыі. Настаўнікі пачатковых класаў сродкам відэапрэзентацыі паведамілі аб падзеях і ўдзельніках гістарычнай даты.
Правядзенне тэматычнай інфармацыйнай гадзіны садзейнічала выхаванню інфармацыйнай культуры вучняў.