Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

25.05.15

“Яго жыццё – маланкі міг”

Яго жыццё – маланкі міг

У яго было чатырнаццаць секунд, каб зрабіць выбар паміж жыццём і смерцю. Гэтыя чатырнаццаць секунд сталі высокімі імгненнямі подзвіга ў імя выратавання жыццяў другіх людзей. Лётчыку Уладзіміру Карвату ўдалося адвесці палаючы знішчальнік-перахватчык СУ-27 ад вёсак Арабаўшчына і Вялікія Гацішчы.

23 мая вучні школы прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме “Яго жыццё – маланкі міг”, гасцямі якога сталі саслужыўцы Першага Героя Рэспублікі Беларусь У.М. Карвата, прадстаўнікі органаў мясцовай улады, вучні ВПК “ Мірнаўская дзіцячы сад/сярэдняя школа”, выхаванцы Арабаўшчынскага дзіцячага сада, мясцовыя жыхары.

Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да мемарыяльнай кампазіцыі ў цэнтры вёскі Арабаўшчына і на месцы гібелі лётчыка.

Па традыцыі вучні школы былі прыняты ў рады ГА “БРПА”, ГА “БРСМ”.

Дадзенае мерапрыемства садзейнічала выхаванню патрыятызму, любові і адданасці любімай справе. 

Раздзелы сайта