Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

11.05.15

“Мы ў памяці захоўваем імёны герояў”

“Мы ў памяці захоўваем імёны герояў”

З 4 мая па 8 мая ў школе праходзілі мерапрыемствы дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Мы ў памяці захоўваем імёны герояў”: класныя і інфармацыйныя гадзіны вызначанай тэматыкі, адзіны ўрок, прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. 7 мая вучні 8-9 класаў каля помніка “Смуткуючая маці” ў вёсцы Калдычэва сустракалі ўдзельнікаў Зорнага пахода па памятных месцах раёна. 8 мая вучні ўдзельнічалі ў літаратурна-музычнай кампазіцыі да Дня Перамогі “Яны адстаялі вайну…” , віншавалі ветэрана вайны Сераду Канстанціна Уладзіміравіча, былога настаўніка школы.

З днём святочным Перамогі

Наш шаноўны ветэран!

Сяброў тваіх няма ўжо многіх,

Ды шмат яшчэ душэўных ран.

Няхай бясконцым будзе шчасце –

Гарыць агеньчык у акне.

Унукаў шмат – у кожнай хаце

З усмешкай людзям і вясне.


Раздзелы сайта