“Масленіца прыйшла, бліноў прынясла”
28 лютага свята Масленіца запрасіла вучняў у школу. Падрыхтаваныя вучні расказалі аб традыцыях і атрыбутах святкавання Масленіцы, масленічных гульнях. На свяце былі конкурсы, віктарыны, спаборніцтвы, а таксама дэгустацыя бліноў. Мерапрыемства цесна далучыла вучняў да традыцыйнай беларускай культуры.


