Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

03.09.21

Адзіны дзень бяспекі

03.09.2021 ва ўстанове адукацыі прайшоў Адзіны дзень бяспекі для вучняў 2-9 класаў, які пачаўся з інструкцыйна-метадычнай нарады пры дырэктары, агульнашкольнай лінейкі. Урок бяспекі “Будзь уважлівым і асцярожным” сабраў вучняў 2-4 класаў. Вучні сярэдняга звяна наведалі “Азбуку бяспекі”, а старшакласнікі прынялі ўдзел у гутарцы “Гэта трэба ведаць кожнаму”.

Затым адбыўся прагляд відэафільмаў з іх абмеркаваннем “Асабістая бяспека”, “Паводзіны пры пажары”, “МНС. Дапамога побач”, “Як не заблукаць у лесе”. Агульнашкольная лінейка падвяла вынікі Дня бяспекі.

Неабходна адзначыць, што на працягу дня вялася адпрацоўка навыкаў эвакуацыі вучняў і работнікаў установы адукацыі.

 

Напрыканцы вучэбнага дня была праведзена дэзынфекцыя тэрыторыі.

Раздзелы сайта