Адзіны бацькоўскі дзень
19 снежня ва ўстанове адукацыі адбыўся Адзіны бацькоўскі дзень “Зімовыя канікулы: час адпачынку і бяспекі” ў форме сацыяльнага мікрафона.
Падчас правядзення сходу былі асветлены наступныя пытанні: “Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці непаўналетніх у канікулярны перыяд”, “Пажарная бяспека. Піратэхніка”, “Арганізацыя занятасці вучняў у вольны час як адна з формаў работы па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх”. Былі праведзены індывідуальныя кансультацыі.

