Да 95-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча
“З пражытых гадоў”
29 лістапада Арабаўшчынская базавая школа запрасіла вучняў стаць удзельнікамі літаратурнай гасцёўні “З пражытых гадоў”, прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння пісьменніка і літаратуразнаўцы Уладзіміра Караткевіча.
У ходзе пазакласнага мерапрыемства яго ўдзельнікі ўзнавілі, сістэматызавалі свае веды аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка, прадэманстравалі навыкі выразнага чытання твораў класіка, праглядзелі і абмеркавалі мультыплікацыйны фільм па казцы юбіляра.
Літаратурная гасцёўня абудзіла ў вучняў патрыятычныя пачуцці, цікавасць да літаратурнай, творчай спадчыны беларускага народа.

