Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архіў навінаў

25.09.2025

Адзіны дзень бяспекі

Адзіны дзень бяспекі 

25.09.2025 ва ўстанове адукацыі прайшоў Адзіны дзень бяспекі для вучняў 2-9 класаў, які пачаўся з інструкцыйна-метадычнай нарады пры дырэктары, агульнашкольнай лінейкі.

Гадзіна зносін “Бяспека і я” сабрала вучняў 2-4 класаў. Вучні сярэдняга звяна наведалі ўрок бяспекі “Запомніць цвёрда трэба нам – пажар не ўзнікае сам”, а старшакласнікі прынялі ўдзел у гутарцы “Медыябяспека дзяцей у сучасным інфармацыйным асяроддзі”.

Затым адбыўся прагляд відэафільмаў з іх абмеркаваннем “Кватэра”, “Урок бяспекі”, “МНС. Дапамога побач”, “Першая дапамога пры крывацёках”, “Паводзіны пры пажарах”, “Як не заблукаць у лесе”. Агульнашкольная лінейка падвяла вынікі Дня бяспекі.

Неабходна адзначыць, што на працягу дня вялася адпрацоўка навыкаў эвакуацыі вучняў і работнікаў установы адукацыі.

Разделы сайта