З мэтай далучэння да нацыянальнай культуры беларусаў, 1 лютага, у шосты дзень тыдня, вучні ўстановы адукацыі сталі ўдзельнікамі пазнавальнай гульні "Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь". Наша зямля багата добрымі традыцыямі, звычаямі, якія трэба ведаць і шанаваць кожнаму, бо гэта частка нашай гісторыі, культуры, без якой немагчыма стварыць будучыню сваёй Бацькаўшчыны. Пазакласнае мерапрыемства было прысвечана любай Беларусі, яе сімвалам і традыцыям.






