30 снежня, у межах акцыі "Карысныя канікулы", вучні наведалі ветэрана педагагічнай працы Дурыла Таццяну Васільеўну, павіншавалі з надыходзячымі святамі і ўручылі салодкі падарунак. Таксама вучні прынялі ўдзел у гульні-віктарыне "Вясёлы ўрок здароўя". Выхаваўчае мерапрыемства садзейнічала папулярызацыі здаровага ладу жыцця.



