Адзіны дзень бяспекі
26.09.2024 ва ўстанове адукацыі прайшоў Адзіны дзень бяспекі для вучняў 1-9 класаў, які пачаўся з інструкцыйна-метадычнай нарады пры дырэктары, агульнашкольнай лінейкі.
Гадзіна зносін “Бяспека і я” сабрала вучняў 1-4 класаў.
Вучні сярэдняга звяна наведалі ўрок бяспекі “Запомніць цвёрда трэба нам - пажар не ўзнікае сам!”, а старшакласнікі прынялі ўдзел у гутарцы “Медыябяспека дзяцей у сучасным інфармацыйным асяроддзі”.
Затым адбыўся прагляд відэафільмаў з іх абмеркаваннем “Азбука бяспекі”, “Бяспечны інтэрнэт”, “МНС. Дапамога побач”, “Як не заблукаць у лесе”.
Агульнашкольная лінейка падвяла вынікі Дня бяспекі.
Неабходна адзначыць, што на працягу дня вялася адпрацоўка навыкаў эвакуацыі вучняў і работнікаў установы адукацыі.
У выніку былі зроблены наступныя вывады:
Калі вы пачулі гук пажарнай сігналізацыі ў школе, гандлёвым цэнтры або іншых арганізацыях:
- не панікуйце;
- пакіньце памяшканне па эвакуцыйных знаках;
- пазваніце па тэлефоне 112;
- рухайцеся ў супрацьлеглы бок ад дыму, прыгнуўшыся да пола, прыкрыўшы органы дыхання.





