Дзень ведаў “Школа зноў вітае нас”
2 верасня Дзень ведаў для вучняў 1-9 класаў ва ўстанове адукацыі пачаўся традыцыйнай урачыстай лінейкай, прысвечанай Першаму званку, Першым урокам на тэму “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы! ”, а таксама мерапрыемствамі па класах па асновах асабістай бяспекі.
Мэтай Першага ўрока стала ўсведамленне вучнямі сваёй прыналежнасці да беларускага народа, фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванне павагі, гонару за сваю краіну.
На ўрачыстай лінейцы першакласнікі атрымалі падарунак ад прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі – кнігу “Беларусь – наша Радзіма”, якую ўручылі Крэмянеўскі Віталій Іосіфавіч, генеральны дырэктар ААГ “Агракамбінат “Мір”, Лявонцьеў Юрый Аляксандравіч, дырэктар ААГ “Баранавіцкі райаграсэрвіс”.
Дзень ведаў стаў сімвалічны і для вучняў 9 класа. Так выпускнікам госці Дня ведаў уручылі кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.











