Экскурсія вучняў у г. Баранавічы
З мэтай уключэння вучняў у краязнаўчую, турысцка-экскурсійную дзейнасць, арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў у межах Года якасці, 29 мая вучні 4-8 класаў установы адукацыі сталі ўдзельнікамі экскурсіі па маршруце “Аграгарадок Арабаўшчына – горад Баранавічы”. Вучні наведалі 61-ю знішчальную авіяцыйную базу і краязнаўчы музей раённага цэнтра.






