Свята Апошняга званка ў Арабаўшчынскай базавай школе
25 мая ва ўстанове адукацыі Арабаўшчынская базавая школа адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная святу Апошняга званка для вучняў 9 класа.
На ўрачыстай лінейцы прысутнічалі старшыня Баранавіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Н.А. Шчэрбацэвіч, дырэктар ААГ “Баранавіцкі райаграсэрвіс” Лявонцьеў Ю.А., інспектары ГТА, КІІ Баранавіцкага райвыканкама. На свяце ад выпускнікоў, вучняў, бацькоў гучалі словы падзякі кіраўніцтву, педагогам, работнікам ўстановы адукацыі.
Пажадаем выпускнікам паспяховай здачы выпускных экзаменаў і бяспечных летніх канікулаў!
Нынче солнце особенно светит,
И приятно ему, и не лень.
Рады взрослые, в волнении дети,
Отмечая торжественный день!





