“Зорны паход”
7 мая, напярэдадні Дня Перамогі, у межах грамадзянска-патрыятычнага праекта “Мы ведаем! Мы помнім! Мы ганарымся!”, вучні 7-9 класаў установы адукацыі сталі ўдзельнікамі “Зорнага паходу”, прымеркаванага да 79-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Міратворцы наведалі памятныя мясціны Баранавіцкага раёна па маршруце “в.Калдычэва – урочышча “Пагарэлец” – в.Застарынне – в.Моўчадзь”, усклалі кветкі, аддалі даніну павагі загінуўшым воінам-вызваліцелям. Правядзенне “Зорнага паходу” садзейнічала выхаванню патрыятызму, пачуцця гонару за гераічнае мінулае малой Радзімы.




