Экскурсійны тур Арабаўшчынскай базавай школы
5 красавіка настаўнікі і вучні 5-9 класаў Арабаўшчынскай базавай школы напярэдадні Дня Перамогі, у межах правядзення ўрока Памяці “Нам гэты мір завешчана зберагчы” і ўдзелу ў рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае”, сталі ўдзельнікамі экскурсійнага тура ў горад-герой Мінск. Настаўнікі і вучні наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе азнаёміліся з унікальнымі экспанатамі яго залаў, асабліва наведвальнікаў ўразіла зала “Нашчадкі вялікай Перамогі”.
Удзельнікі экскурсіі агледзелі і Мінск-арэну, дзе праходзяць значныя спартыўныя спаборніцтвы.
Вучні пачатковых класаў наведалі Баранавіцкі краязнаўчы музей, дзе азнаёміліся з гісторыяй развіцця, культурнымі здабыткамі малой радзімы, а таксама жывельным светам мясцовага рэгіёна.
Такім чынам, праведзеныя экскурсіі далі магчымасць вучням паглыбіць свае веды па гісторыі і культуры роднага краю ў Год гістарычнай памяці.






