Адпачынак дзяцей на веснавых канікулах
У рамках акцыі “Карысныя канікулы” ва ўстанове адукацыі на перыяд веснавых канікул вучні пачатковых класаў з 29 сакавіка пачалі адпачынак у прышкольным аздараўленчым лагеры “Іскрынка”. Педагогамі школы для выхаванцаў праводзяцца мерапрыемствы грамадзянска-патрыятычнага накірунку, вядзецца фізкультурна-аздараўленчая работа. Для вучняў таксама арганізавана збалансаванае трохразовае харчаванне.
Выхаванцы з задавальненнем наведваюць установу адукацыі падчас аздараўленчай кампаніі.