Літаратурна-музычная кампазіцыя да Дня беларускай пісьменнасці
5 верасня вучні 3-9 класаў сталі ўдзельнікамі літаратурна-музычнай кампазіцыі “Зямлі вялікай галасы”, прымеркаванай да Дня беларускай культуры і пісьменнасці. У ходзе мерапрыемства шостага дня вучні ўзнавілі веды аб гісторыі ўзнікнення і святкавання ўрачыстасці, азнаёміліся з навінкамі беларускага кнігавыдання. Дзве каманды вучняў, “СЛОВА” і “МОВА”, адказвалі на пытанні віктарыны, чыталі вершы, разгадвалі крыжаванкі, шарады.
Мерапрыемства садзейнічала папулярызацыі роднага слова; абагуліла і пашырыла веды вучняў пра развіццё беларускага пісьменства і культуры; культурна-гістарычнай спадчыну беларусаў; садзейнічала фарміраванню эстэтычнага густу, выхаванню патрыятычных пачуццяў.

