Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архіў навінаў

01.09.2015

Дзень ведаў

1 верасня Дзень ведаў для вучняў 1-9 класаўу школе пачаўся традыцыйнай лінейкай, прысвечанай першаму званку, і першым урокам на тэму “На цябе, наша моладзь, надзея!”.

Мэтай дадзенага ўрока стала фарміраванне грамадзянскасці і  патрыятызму, выхаванне ў дзяцей пачуцця гонару за нашу краіну і яе знакамітых жыхароў.

Вучні школы паглыбілі свае веды па ўсіх аспектах жыццядзейнасці краіны ў Год моладзі.

Першакласнікі на лінейцы атрымалі падарунак ад прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – кнігу «Беларусь – наша Радзіма».

А пяцікласнікам ад Белаграпрамбанка ўручылі падарунак “Твае першыя фінансы”.

Звіні, званок! І абвяшчай пачатак года,

Будзь святам ты для нас,

Для школьнага народа!

Разделы сайта