Адзіны дзень інфармавання
22 лістапада для вучняў 8-9 класаў пад дэвізам “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме “Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі лістапада”. Інфармацыйная гадзіна была рэалізавана ў форме інфармацыйнага часопіса з наступнымі старонкамі: “Палітыка краіны”, “Эканоміка краіны”, “Культурныя падзеі”, “Беларусь спартыўная”. Правядзенне адзінага дня інфармавання садзейнічала выхаванню інфармацыйнай культуры вучняў.