Да Міжнароднага дня адказу ад курэння
На працягу мінулага тыдня ва ўстанове адукацыі праходзілі мерапрыемствы, запланаваныя да Міжнароднага дня адказу ад курэння. Ва ўсіх класах прайшлі класныя і інфармацыйныя гадзіны адпаведнай тэматыкі, вучні ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Дзеці супраць курэння”, у турніры па надзіманні паветраных шароў “Падары сабе чыстыя лёгкія”, у спартыўных спаборніцтвах “Быць здаровым модна!”. Была праведзена гутарка з урачом “Бясшкоднага табаку не бывае”, прадэманстраваны відэачасопіс “Сакрэты маніпуляцыі”. Заключным акордам у запланаваных мерапрыемствах стала сустрэча вучняў з педагогам-псіхолагам СПЦ Баранавіцкага раёна і правядзенне трэнінга “Курэнне – атрута!”. Запланаваныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню і папулярызацыі ЗЛЖ.