Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архіў навінаў

13.03.2017

Краіна чароўная - здароўе

Краіна чароўная - здароўе

11 сакавіка ў школе быў запланаваны Дзень здароўя “Краіна чароўная - здароўе”, у якім прынялі ўдзел вучні 3-9 класаў. Спартыўнае свята прайшло ў два этапы: І этап – Спартландыя, ІІ этап  – Віктарына. Рабяты сталі ўдзельнікамі конкурсаў “Прайдзі цераз балота”, “Хто першы?”, “Пераправа”, “Скрозь абруч”, “Перашкода” і іншых. Мэтай дадзенага спартыўнага мерапрыемства стала развіццё рухальнай актыўнасці вучняў, іх лоўкасці, выхаванне таварыскасці і ўзаемадапамогі.

На Дні здароўя вучні атрымалі запал бадзёрасці і добрага настрою.

 

Разделы сайта