Гульнёвая праграма “А ну, дзяўчынкі!”
5 сакавіка, напярэдадні 8 Сакавіка, дзяўчынкі школы ўдзельнічалі ў гульнёвай праграме. Дзве каманды, “Цюльпанчыкі” і “Пралескі”, у час правядзення конкурсаў “Візітоўка”, “Легенды аб кветках”, “Ах, якая я прыгожая!”, “Стыліст”, “Наборшчык”, Кулінарны паядынак”, “Правер свой інтэлект” прадэманстравалі кемлівасць, эрудыцыю, эстэтычны густ, узаемадапамогу. А журы, у склад якога ўвайшлі хлопчыкі, справядліва ацэньвалі гульню сваіх сябровак.
У гэты дзень актыў штаба “Клопат” наведалі і павіншавалі ветэранаў педагагічнай працы з 8 Сакавіка.