Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архіў навінаў

16.03.2015

Адзіны бацькоўскі дзень

Адзіны бацькоўскі дзень

14 сакавіка адбыўся адзіны бацькоўскі дзень на тэму “Сумесная работа сям’і і школы па прафілактыцы давіантных паводзін”, які прайшоў у форме бацькоўскага ўсенавуча.

На бацькоўскім сходзе прысутнічалі участковы інспектар Баранавіцкага РАУС Гоўша С.А., вядучы метадыст раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Суднік А.А. Былі асветлены наступныя пытанні: роля сям’і ў прафілактыцы давіантных паводзін вучняў, прафілактыка правапарушэнняў, п’янства і наркаманіі сярод непаўналетніх, парады па выхаванні цяжкіх падлеткаў.

Завяршыўся адзіны бацькоўскі дзень Днём здароўя “Здаровы я – здаровая дзяржава”, сумесным мерапрыемствам з бацькамі. На Дні здароўя вучні разам з бацькамі прадэманстравалі камандную гульню, удзельнічалі ў спартыўных конкурсах, эстафетах, гульнях.

У гэты дзень бацькі, вучні і настаўнікі атрымалі запал добрага настрою і весялосці.

Разделы сайта