Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

15.03.18

Акцыя "Мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь"

Мы – грамадзяне  Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка школа далучылася да рэспубліканскай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”. Вучаніцы 8 класа Арцюх  Кацярына і Майсейчык Наталля атрымалі свае першыя пашпарты на святочных цырымоніях у сценах Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь і Гарадзішчанскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна. Нягледзячы на юны ўзрост, у кожнай з дзяўчынак ёсць дасягненні ў вучобе і грамадскім жыцці школы.  У гэты дзень па класах былі праведзены мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі. Вучні школы сістэматызавалі свае веды аб асноўным Законе краіны, гісторыі яго станаўлення, пазнаёміліся з раздзеламі Канстытуцыі. Правядзенне акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” садзейнічала выхаванню прававой культуры вучняў, развіццю грамадзянскасці і патрыятызму.

 

Раздзелы сайта