Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

30.05.17

Урачыстая лінейка

Урачыстая лінейка

30 мая ў школе адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навчальнага года для вучняў 1-8 класаў і святу Апошняга званка для вучняў 9 класа.

На ўрачыстай лінейцы ад выпускнікоў, іх бацькоў гучалі словы падзякі адміністрацыі, педагогам, работнікам школы. Начальнік упраўлення па працы, занятасці  і сацыяльнай абароне Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта Саванец Т.І. у рамках акцыі “Подари ребёнку футбольный мяч” уручыла першакласнікам футбольныя мячы.

Пажадаем выпускнікам паспяховай здачы экзаменаў, а астатнім рабятам вясёлых і бяспечных летніх канікулаў!

Канікулы, канікулы, вясёлая пара!

Прырода нас  паклікала са школьнага двара.

Паклікала, цудоўная, на палявы прастор,

У лесу глыб чароўную, да рэчак і азёр.

       Каб мы тут ласаваліся прыроды ўсім дабром,

       Каб стомы пазбываліся мы з кожным летнім днём.

       Каб зноўку вераснёваю, асенняю парой

      Прыйшлі мы з сілай новаю ў  клас любімы свой.

 

Раздзелы сайта