Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

23.05.17

Мітынг-рэквіем "Ён стаў легендай"

“Ён стаў легендай”

У яго было чатырнаццаць секунд, каб зрабіць выбар паміж жыццём і смерцю. Гэтыя чатырнаццаць секунд сталі высокімі імгненнямі подзвіга ў імя выратавання жыццяў другіх людзей. Лётчыку Уладзіміру Карвату ўдалося адвесці палаючы знішчальнік-перахватчык СУ-27 ад вёсак Арабаўшчына і Вялікія Гацішчы.

23 мая вучні школы прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме “Ён стаў легендай”, гасцямі якога сталі саслужыўцы першага Героя Рэспублікі Беларусь У.М. Карвата,  прадстаўнікі аддзелаў Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта, органаў мясцовай улады, кадэты ДУА “Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча”, вучні ДУА “ Сярэдняя школа № 8 г. Брэста”,  выхаванцы Арабаўшчынскага дзіцячага сада, мясцовыя жыхары.

Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да мемарыяльнай кампазіцыі ў цэнтры вёскі Арабаўшчына і на месцы гібелі лётчыка.

Па традыцыі вучні школы былі прыняты ў рады ГА “БРПА”, ГА “БРСМ”.

Дадзенае мерапрыемства садзейнічала выхаванню патрыятызму, любові і адданасці любімай справе. 

Раздзелы сайта